https://shliah.by/vse-novosti.php?ELEMENT_ID=49158
ІІІ адкрыты конкурс мастакоў «Квітнеючыя берагі»
Тэма конкурсу цікавая і складаная адначасова – «Зямля пад белымі крыламі» (станковы жывапіс, графіка). Пейзажная кампазіцыя на аснове пленэрных работ. Гэта значыць, што мастакі ствараюць унікальны жывапісны ці графічны твор, выкарыстоўваючы эцюды з натуры, замалёўкі на пленэры, асабістыя ўражанні ад падарожжаў па родным краі.
У конкурсе прынялі ўдзел 50 работ. Кампетэнтнае журы ў складзе старшыні начальніка аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяны Ражэвай, настаўніцы ДУА «Смаргонская ДШМ імя М. К. Агінскага» Святланы Гарох, настаўніцы ДУА «Смаргонская ДШМ імя М.К. Агінскага» Святланы Дзенісенкі і настаўніцы ДУА «Жодзішкаўская ДШМ» Аляксандры Сосны падвяло вынікі конкурсу. У кожнай узроставай катэгорыі былі вызначаны ўладальнікі Гран-пры, лаўрэаты І, ІІ, ІІІ ступеней, а таксама дыпламанты І, ІІ, ІІІ ступеней, а таксама адзначаны падзякамі настаўнікі юных удзельнікаў конкурсу.
Жодзішкаўскую ДШМ прадставілі 5 навучэнцаў: Ганна Кубліцкая (Гран-пры), Ульяна Вароніна (дыплом лаўрэата I ступені), Кацярына Афанасьева (дыплом лаўрэата IІ ступені), Сафія Рудзяк (дыплом лаўрэата I ступені), Вікторыя Рогач (Гран-пры).
Памятнымі падарункамі ўзнагароджаны ўладальнікі дыпломаў Гран-пры і некаторыя ўладальнікі дыпломаў лаўрэата І ступені: Эвяліна Лісок (Краснасельская ДШМ), Вікторыя Рогач (Жодзішкаўская ДШМ), Дзмітрый Піліпчук (Лідская ДМШМ), Ганна Кубліцкая (Жодзішкаўская ДШМ), Ульяна Вароніна (Жодзішкаўская ДШМ), Сафія Бярзова (ДШМ г. Рагачова iмя Анатолiя Каплана).
Трэці год запар конкурс падтрымлівае спонсар – Аляксандра Ралевіч, уладальніца аграэкасядзібы «Квітнеючыя берагі», што месціцца ў аг. Жодзішкі. Яна адзначыла чатыры работы таленавітых навучэнцаў, якім у хуткім часе будуць высланы падарункі: Сафіі Рудзяк (Жодзішкаўская ДШМ), Сафіі Эйсмант (Бераставіцкая ДШМ), Міланы Завыша (Лідская ДМШМ) і Канстанціна Каспяровіча (Сольская ДШМ).
Мы спадзяёмся, што ў наступным годзе адкрыты конкурс мастакоў «Квітнеючыя берагі» будзе мець не толькі завочную форму ўдзелу і юныя таленты атрымаюць
магчымасць папрацаваць на пленэры ў нашых жывапісных Жодзішках. Дарэчы, Аляксандра Ралевіч паабяцала падтрымліваць адкрыты конкурс мастакоў «Квітнеючыя берагі» і надалей.
Кубліцкая Ганна, Жодзішкаўская ДШМ.jpg
Святлана МАНЧАК, дырэктар ДУА «Жодзішкаўская ДШМ»
25.12.2025
